^Вверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5

Канспект занятка «Развiццё маýлення i культура маýленчых зносiн» + «Мастацтва: Мастацкая лiтаратура» для дзяцей сярэдняй групы 4-5 лет тэма «Завучванне верша Я. Коласа «Дзед-госць»»

Задачы:

замацаваць веды дзяцей аб прыкметах зiмы, выклiкаць эмацыянальны водгук на карцiны зiмовай прыроды, жаданне выказаць свае пачуццi ад паэтычнага апiсання зiмовых пейзажаý ý вобразным слове;

падтрымлiваць жаданне самастойна чытаць вершы на памяць;

развiваць выразнасць голасу пры чытаннi верша, памяць, ýвагу;

выхоýваць павагу да беларускай мовы.

 

Дыдактычны матэрыял:

рэпрадукцыi зiмовых пейзажаý;

чароýная палачка.

 

Ход занятка

1. Разглядванне рэпрадукцый зiмовых пейзажаý, гутарка.

 

2. Пытаннi.

Паглядзiце на гэтыя пейзажы.

Якая пара года на iх адлюстравана?

Што вам падказала, што гэта зiма?

 

3. Пытаннi.

Загадайцеся, якую пару года апiсвае Я. Колас у сваiм вершы? Дайце назву гэтаму вершу. (Чытанне верша Я. Коласа «Зiма».)

Зiма

Надышлі марозы,

Рэчкі закавалі,

Белыя бярозы

Шэранем убралі.

 

Замялі дарогі

Ветрыкі снягамі.

Лес, як дзед убогі

З доўгімі вусамі,

 

Апусціў галіны

I стаіць журботна,

Зрэдку верхавіны

Зашумяць маркотна.

 

Мяккая пярына

Вочы адбірае.

Белая раўніна —

Ні канца, ні краю.

 

Пад пялёнкай белай

Травы і лісточкі.

Рэчка анямела,

Змоўклі ручаёчкі.

 

Амярцвелі лозы,

Чуць галлём хістаюць,

А ў палях марозы

Ды вятры гуляюць.

Я. Колас

 

4. Дыдактычная гульня «Назавi зiмовыя прыкметы» на аснове зместу верша Я. Коласа «Зiма».

 

5. Пытаннi.

Паэт пiша ý вершы, што рэчка амярцвела, змоýклi ручаёчкi.

Чаму? Што з iмi стала? Аýтар параýноýвае зiмовы лес са старым дзедам з доýгiмi вусамi. Доýгiя вусы гэтага дзеда – гэта галiнкi дрэý, пакрытыя снегам. (Чытанне трэцяга i чацвёртага слупка верша «Зiма».)

 

6. Чытанне верша Я. Купалы «У зiмовым лесе».

У зiмовым лесе

І лягла ж цішына

У бары за гарой,—

Каб дравінка адна

Хоць кіўнула сабой.

 

Снег пушаны залёг

На галінах сасон,

І чарнобель, і мох

Атуліў сабой ён.

 

Сокат птушак замёр,

Як бы поўнач была,

Адно свісне тапор

Ды зазвоне піла.

 

Гэта сілу сваю

Так прабуе мужык;

Рухнуў дуб на зямлю,

Як магуч і вялік...

 

Далей — глуш, цішына

У бары за гарой,—

Каб дравінка аднаь кіўнула сабой.

Хоць кіўнула сабой.

Я. Купала

 

7. Пытаннi па змесце верша.

Як паэт апiсвае зiмовы лес ý сваiм вершы?

Дзе залег пушысты снег?

Што ён атулiý сабой?

А якiм яшчэ бывае снег?

 

8. Дыдактычная гульня «Чароýная палачка».

Дзецi па чарзе перадаюць адзiн аднаму палачку i падбiраюць словы, якiмi можна апiсаць снег.

 

9. Рухомая гульня «Сняжынкi i вецер».

 

10. Чытанне верша Я. Коласа «Дзед-госць».

Дзед-госць

Ходзіць дзед белабароды

Полем, лесам, пералескам,

Засцілае рэчкі лёдам,

Брыльянцістым снежным блескам.

 

Сыпле іней на бярозы,

Туліць дрэвы лёгкім пухам,

Крые руні, травы, лозы

Белай воўнаю - кажухам.

 

Дзеда ўсюды носяць ногі,

І к нам прыйдзе на хвілінку

Адпачыць крыху з дарогі,

Важна сеўшы на ялінку.

 

А ялінка!.. Чаго толькі

На яе няма галінках!

Свецяць зоркі і вясёлкі

У бліскучых павуцінках.

 

Тут лісічка, зайчык, мышкі,

Рыбкі, буслік даўгавязы.

А як ззяюць на ёй шышкі,

Нібы ў іх гараць алмазы!

 

Каля ёлкі карагоды,

Песні, гутарка жывая…

А той дзед белабароды

Толькі ў вусы смех пускае.

 

Дык рассунем кола шырай,

Патанцуем на памосце,

Песняй звонкай, песняй шчырай

Прывітаем дзеда-госця.

Я. Колас

 

11. Пытаннi па змесце верша.

 

12. Паýторнае чытанне верша з ýстаноýкай на запамiнанне.

 

13. Расказванне верша дзецьмi.

 

Примерное тематическое планирование специально организованной и нерегламентированной деятельности детей (средняя группа) / Сост. О. В. Остапюк. – Минск: Зорны верасок, 2018, 82 с.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить