>
>>
Народная цацка ў пазнаннi культуры: гiсторыя i сучаснасць
Беларуская народная цацка: гісторыя і сучаснасць
Народная цацка – старадаўні від народнага мастацтва, выразнік нацыянальнай культуры. Гістарычныя і мастацтвазнаўчыя аспекты беларускай народнай цацкі ўвесь час знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх навукоўцаў (С.У. Касцюкевіч, А.К. Лявонава, М.С. Ржавуцкі, Я.М. Сахута, І.А. Церашковіч, І.М. Ялатомцава і інш.). Даследчыкі раскрываюць генезіс і асноўныя этапы развіцця народнай цацкі ў Беларусі, вылучаюць яе мастацкую спецыфіку, вызначаюць цацку як самабытную, глыбока жыццёвую па змесце, а таму і значную культурную з'яву, у якой выяўлены лакальныя, нацыянальныя і агульначалавечыя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры.